БХД хоча правесці з’езд у рэзідэнцыі прэзідэнта. 21.by

БХД хоча правесці з’езд у рэзідэнцыі прэзідэнта

26.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хрысціянскія дэмакраты заўважаюць, што “ў Беларусі надыйшоў час для сумленных і справядлівых выбараў”. Таму БХД і плануе правесці з’езд партыі 31 кастрычніка, паведамляе прэс-служба партыі.

Але, “нажаль, на ўсе нашыя 11 заявак аб прадастаўленні памяшкання для з’езду на 700 чалавек удзельнікаў мы атрымалі адмовы”.

- Нас адольваюць смутныя сумневы: здаецца, дырэктары заляў, палацаў і дамоў культуры не разумеюць усёй важнасці будучых палітычных кампаніяў. У ПК МАЗ нам адказалі, што на 31 кастрычніка запланаваны гастролі Маскоўскага цырку “Иллюзии”, у ПК Чыгуначнікаў – “Дзень юрыста БДУ”, у ПК МТЗ – “Смотр юных талентаў”.

У выніку мы вымушаныя праводзіць з’езд 31 кастрычніка ў 11.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Але ж глыбокая восень. Халодна ўсё-такі.

Таму хадэкі просяць Лукашэнку “прадаставіць памяшканне для з’езду БХД у Рэзідэнцыі прэзідэнта”.

- Кажуць, там месца хапае. Зноў жа, побач з плошчай. Тым больш, мы, як маладыя і перспектыўныя палітыкі, пасля перамогі ўсё роўна збіраемся туды пераязджаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустаршыні БХД Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Шэін сёння звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са складанай сітуацыяй вакол правядзення Устаноўчага з’езду свай партыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика