З лiстапада пенсii беларусаў павялiчацца амаль на 10 працэнтаў
27.10.2009
—
Новости Политики
|
Пенсii па новых тарыфах, паводле слоў намеснiка мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiны Каралёвай, будуць выплачвацца ўжо з лiстапада. Адпаведны Указ № 524 Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 25 кастрычнiка. Мiнiмальная працоўная пенсiя для жанчын i мужчын з 1 лiстапада вырасце да Br 204 200 рублёў (на сёння гэта Br 191 100 рублёў). Сярэднi памер працоўных пенсiй у лiстападзе павiнен скласцi Br 434,6 тыс, пенсiй па ўзросце — Br 450,2 тыс. У лiстападзе будуць праiндэксаваныя мiнiмальныя працоўныя i сацыяльныя пенсii, а таксама надбаўкi i павышэннi, якiя выплачваюцца асобным катэгорыям грамадзян. Варта адзначыць, што з пачатку года пенсii iндэксавалiся ўжо тройчы: у студзенi (2,9 працэнта), маi (3,9 працэнта) i жнiўнi (2,4 працэнта). З лiстапада працоўныя пенсii вырастуць у сярэднiм на Br 37,6 тыс (9,5 працэнта), пенсii па ўзросце — на Br 40,5 тыс (9,9 працэнта). — Зыходзячы з магчымасцяў паштовых i банкаўскiх устаноў, якiя ажыццяўляюць выплаты i дастаўку пенсiй, жыхарам Мiнска i Вiцебска пенсii ў новых памерах будуць выплачвацца ўжо з першага лiстапада, жыхарам iншых рэгiёнаў краiны — з пятага лiстапада, — адзначыла Валянцiна Каралёва. Павелiчэнне пенсiй, паводле слоў намеснiка мiнiстра, абумоўлена змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму i заработнай платы, якая прымяняецца для разлiку пенсiй. Пераразлiк пенсiй закране толькi тых пенсiянераў, якiя атрымлiваюць пенсiю па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Як падкрэслiла спадарыня Каралёва, памер павелiчэння пенсiй у кожнага пенсiянера будзе залежаць ад iндывiдуальных параметраў яго стажу i заробку. Ілья Лапато. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсii па новых тарыфах, паводле слоў намеснiка мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiны Каралёвай, будуць выплачвацца ўжо з лiстапада. Адпаведны Указ № 524 Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 25 кастрычнiка.
|
|