Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанка выканання ўсiх паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi да канца года. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанка выканання ўсiх паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi да канца года

28.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча.

Прэзiдэнту было даложана аб вынiках выканання Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi ў студзенi—вераснi i аб планах па iх забеспячэннi па вынiках 2009 года.

Паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi за 9 месяцаў гэтага года выкананы, забяспечана стабiльная работа банкаўскай сiстэмы. Стабiльнай была i сiтуацыя з курсавой палiтыкай. Так, за апошнiя 4 месяцы курс беларускага рубля да кошыка замежных валют заставаўся практычна нязменным. Ваганнi кошту кошыка былi ў межах + 5 працэнтаў у параўнаннi з пачаткам года, што значна нiжэй за дапушчальны калiдор (+/- 10 працэнтаў). Разам з тым пэўныя ваганнi кошту асобных валют унутры кошыка назiралiся.

Асаблiвая ўвага банкаўскай сiстэмай удзялалася крэдытаванню рэальнага сектара эканомiкi. Паводле звестак на 1 кастрычнiка 2009 года ў параўнаннi з аналагiчнай датай 2008 года крэдыты банкаў павялiчылiся ў 1,42 раза, што практычна адпавядае дакрызiснаму ўзроўню росту.

У плацежнай сiстэме за 9 месяцаў гэтага года праведзена ў 1,72 раза больш плацяжоў, чым за студзень—верасень 2008 года. Гэта сведчыць аб тым, што беларуская плацежная сiстэма i банкаўская ў цэлым працуе ўпэўнена.

Прэзiдэнт запатрабаваў ад Нацыянальнага банка забяспечыць выкананне ўсiх паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi да канца года. Пры гэтым асаблiвую ўвагу кiраўнiк дзяржавы звярнуў на вырашэнне пытанняў, звязаных з паказчыкамi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2010 год. Наступны год павiнен быць годам аднаўлення хуткага эканамiчнага росту. Зыходзячы з гэтага павiнна будавацца грашова-крэдытная палiтыка ў краiне, адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча. Прэзiдэнту было даложана аб вынiках выканання Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi ў студзенi—вераснi i аб планах па iх забеспячэннi па вынiках 2009 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика