Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 30 снежня правядзе прэс-канферэнцыю для
цэнтральных i рэгiянальных сродкаў масавай iнфармацыi Беларусi.
Мерапрыемства пройдзе ў прынцыпова новым фармаце.
Трансляцыя прэс-канферэнцыi пачнецца ў 12.00 па Першым канале Беларускага радыё.
У вячэрнiм тэлеэфiры Першага нацыянальнага тэлеканала, а таксама каналаў "АНТ"
i "СТБ" будзе паказана тэлеверсiя прэс-канферэнцыi.