Указ о присуждении премии "За духовное возрождение" 2009 года. 21.by

Указ о присуждении премии "За духовное возрождение" 2009 года

05.01.2010 19:04 — Новости Политики | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
№ 5

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь "За духоўнае
адраджэнне" 2009 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любві да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2009 года:

архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху (Станкевічу Андрэю Еўдакімавічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы", - за значны асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа;

аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Кароткіна Максіма Мікалаевіча, аглядальніка палітычнага аддзела палітычных аглядальнікаў, Рыбакова Сяргея Паўлавіча, загадчыка аддзела спецыяльных праектаў, Шпілеўскай Вольгі Аляксандраўны, загадчыка аддзела карэспандэнцкай сеткі, - за стварэнне дакументальнага серыяла "Зямля беларуская";

калектыву дзяржаўнай установы "Бальніца паліятыўнага дагляду "Хоспіс" - за падзвіжніцкую дзейнасць па аказанню фізічнай і псіхалагічнай дапамогі цяжка хворым пацыентам;

калектыву структурнага падраздзялення Беларускай праваслаўнай царквы "Выдавецтва Беларускага Экзархата" - за выпуск факсімільнага выдання унікальнага помніка беларускай культуры - Слуцкага Евангелля і духоўна-асветніцкую дзейнасць;

Кацуру Уладзіміру Дзмітрыевічу, трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы ўстановы "Гомельская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў "Лідэр", - за значныя дасягненні ў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, падрыхтоўку з іх ліку рэкардсменаў свету, пераможцаў і прызёраў XXI летніх Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка.

5 студзеня 2010 г.
г. Мінск.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5 Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2009 года Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю: 1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любві да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2009 года: архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху (Станкевічу Андрэю Еўдакімавічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы", - за значны асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа; аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Кароткіна Максіма Мікалаевіча, аглядальніка палітычнага аддзела палітычных аглядальнікаў, Рыбакова Сяргея Паўлавіча, загадчыка аддзела спецыяльных праектаў, Шпілеўскай Вольгі Аляксандраўны, загадчыка аддзела карэспандэнцкай сеткі, - за стварэнне дакументальнага серыяла "Зямля беларуская"; калектыву дзяржаўнай установы "Бальніца паліятыўнага дагляду "Хоспіс" - за падзвіжніцкую дзейнасць па аказанню фізічнай і псіхалагічнай дапамогі цяжка хворым пацыентам; калектыву структурнага падраздзялення Беларускай праваслаўнай царквы "Выдавецтва Беларускага Экзархата" - за выпуск факсімільнага выдання унікальнага помніка беларускай культуры - Слуцкага Евангелля і духоўна-асветніцкую дзейнасць; Кацуру Уладзіміру Дзмітрыевічу, трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы ўстановы "Гомельская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў "Лідэр", - за значныя дасягненні ў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, падрыхтоўку з іх ліку рэкардсменаў свету, пераможцаў і прызёраў XXI летніх Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика