Пракуратура пра С.Каваленку: “Яго злачынства не адносіцца да цяжкіх”
13.01.2010
—
Новости Политики
|
Санкцыю на зьмену меры стрыманьня даў выканаўца абавязкаў пракурора Кастрычніцкага раёну А. Галызаў. На ягоную думку, у гэтым няма нічога дзіўнага ці рэдкага: "А чаму значна раней заплянаванага?" "Была інфармацыя пра два месяцы, што яго будуць утрымліваць." "Але не заўсёды так бывае. Проста законная мера стрыманьня, якая выбрана была на 2 месяцы, яна можа быць датэрмінова чалавеку зьменена, можа быць працягнута. Магло быць і так, і так." "А кім прымалася рашэньне?" "Справа знаходзілася ў вытворчасьці сьледчага Кастрычніцкага РУУС Віцебску Турлаевай, рашэньне прымалася сьледчым, санкцыю даваў я, выканаўца абавязкаў пракурора Кастрычніцкага раёну. Тэкст пастановы літаральна я цяпер не магу прыпомніць. Але гэтае злачынства ж не асабліва… не адносіцца да цяжкіх. Не абавязкова, каб ён сядзеў пад вартай поўны тэрмін і на стадыі расьсьледаваньня, і падчас судовага паседжаньня." Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Каваленка, на два месяцы зьмешчаны ў СІЗА пастановай пракурора Віцебску 10 студзеня, быў вызвалены адтуль праз 2 дні пад падпіску аб нявыезьдзе.
|
|