Больш як 36 тыс. праверак плануюць правесцi ў І паўгоддзi кантралюючыя i наглядныя органы Беларусi. 21.by

Больш як 36 тыс. праверак плануюць правесцi ў І паўгоддзi кантралюючыя i наглядныя органы Беларусi

22.01.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Камiтэта дзяржкантролю Беларусi Зянон Ломаць 21 студзеня праiнфармаваў Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку аб некаторых вынiках работы КДК у 2009 годзе.

Паводле слоў Зянона Ломаця, у мiнулым годзе агульная колькасць праверак зменшана на трэць, але эфектыўнасць iх значна ўзрасла.

Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб ходзе рэалiзацыi камiтэтам указа ад 16 кастрычнiка 2009 года нумар 510 "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь". Так, Камiтэтам дзяржкантролю сфармiраваны каардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi на першае паўгоддзе 2010 года (размешчаны на афiцыйным сайце КДК), у адпаведнасцi з якiмi кантралюючыя i наглядныя органы плануюць правесцi 36,8 тыс. праверак, з якiх 10,5 тыс. (29 працэнтаў агульнай колькасцi) будзе праводзiцца сумесна некалькiмi кантрольнымi органамi.

Кiраўнiк КДК таксама паведамiў кiраўнiку дзяржавы, што на 1 студзеня гэтага года замест запланаваных 118 ферм пабудаваны i гатовы да работы толькi 76, а 33 уведзены ў эксплуатацыю з недапрацоўкамii. Не ўведзены ў эксплуатацыю дзевяць малочнатаварных ферм (у Вiцебскай вобласцi — дзве, у Гомельскай — пяць, у Гродзенскай i Мiнскай — па адной).

Зянон Ломаць далажыў Прэзiдэнту аб вынiках кантрольна-аналiтычных мерапрыемстваў па ацэнцы эфектыўнасцi выкарыстання дзяржсродкаў, выдзеленых на рэалiзацыю мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы развiцця турызму на 2008-2010 гады i iншых дзяржаўных рэгiянальных праграм у гэтай сферы.

Прэзiдэнт праiнфармаваны аб вынiках вывучэння сiтуацыi па развiццю курортнай зоны Нарачанскага рэгiёну. У мiнулым годзе ў 8 санаторыях i на 7 базах адпачынку i ў гасцiнiцах гэтага краю адпачыла каля 80 тыс. чалавек — прыкладна столькi, колькi i ў 2008 годзе. Разам з тым у Нарачанскiм рэгiёне можа адпачываць значна большая колькасць людзей, але гэтаму перашкаджае недастатковае развiццё турыстычнай iнфраструктуры краю.   На думку Зянона Ломаця, у мэтах прыцягнення беларускiх i замежных турыстаў неабходна правесцi рэканструкцыю здраўнiц i гасцiнiц, добраўпарадкаванне курортнай зоны, пры гэтым асаблiвую ўвагу ўдзялiць будаўнiцтву цэнтра водных забаў, што дасць магчымасць павялiчыць напаўняльнасць здраўнiц незалежна ад сезона.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб распрацоўцы праекта Дзяржаўнай праграмы развiцця курортнай зоны Нарачанскага рэгiёну на 2011—2015 гады.

Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб сiтуацыi, звязанай з пасрэднiцкай дзейнасцю. Праверкi Камiтэта паказалi, што пасрэднiкi прадаўжаюць удзельнiчаць у пастаўках сыравiны, матэрыялаў i абсталявання як для будаўнiцтва аб'ектаў, што фiнансуюцца з бюджэту, так i для вытворчых патрэбаў прадпрыемстваў. Пры гэтым пасрэднiцкiя паслугi, як правiла, суправаджаюцца завышэннем закупачных цэнаў на прадукцыю, у некаторых выпадках -- да 50 працэнтаў.

Зянон Ломаць унёс кiраўнiку дзяржавы шэраг прапаноў, накiраваных на выкананне прагнозных паказчыкаў па рознiчнаму тавараабароту ў 2010 годзе. Адзначыўшы, што ў 2009 годзе прагнозны параметр па тэмпу росту рознiчнага тавараабароту не забяспечаны, кiраўнiк КДК выказаў апасеннi наконт таго, што запланаваны на гэты год выпуск спажывецкiх тавараў зноў будзе арыентаваны на тэмп росту (114—115 працэнтаў), а не на пакупнiцкi попыт i экспарт. У вынiку, як лiчаць у Камiтэце дзяржкантролю, на мiльярдныя запасы спажывецкiх тавараў ляжа незапатрабаваным грузам значная частка новых тавараў пад зацверджаны параметр.

Кiраўнiку дзяржавы даложана аб праблемах, якiя ўзнiкаюць пры будаўнiцтве аб'ектаў Рэспублiканскага цэнтра па конным спорце i конегадоўлi. У прыватнасцi, размова iшла аб завяршэннi ўзвядзення крытага манежа з канюшняй у пас. Ратамка, важнасць будаўнiцтва якога абумоўлена i тым, што тут плануецца правядзенне буйных мiжнародных спаборнiцтваў.

Зянон Ломаць таксама расказаў, што ў Камiтэт дзяржкантролю паступiў зварот ад работнiкаў Дзяржаўнай службы медыцынскiх судовых экспертыз. КДК правёў папярэднюю праверку, якая пацвердзiла наяўнасць названых iмi фактаў злоўжыванняў. Дарэчы, раней работнiкi гэтай службы звярталiся да свайго кiраўнiцтва, аднак замест навядзення парадку кiраўнiкi звольнiлi гэтых людзей. Прэзiдэнт дазволiў Камiтэту дзяржкантролю правесцi комплексную праверку дзейнасцi Дзяржаўнай службы медыцынскiх судовых экспертыз, якая падпарадкавана Генеральнай пракуратуры.

Старшыня КДК праiнфармаваў таксама аб выкананнi даручэнняў Прэзiдэнта, звязаных з дзейнасцю шэрагу прадпрыемстваў, у прыватнасцi НВА "Інтэграл", УП "Белкамунмаш".

Зянон Ломаць, якi з'яўляецца сустаршынёй беларуска-кiтайскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву, расказаў аб развiццi кантактаў у гэтым напрамку. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў актывiзаваць узаемадзеянне з Кiтаем, у першую чаргу гандлёва-эканамiчнае. Як плануецца, вясной у Мiнску пройдзе чарговае пасяджэнне беларуска-кiтайскай камiсii па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве.

У ходзе даклада разгледжаны i iншыя пытаннi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

   

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Камiтэта дзяржкантролю Беларусi Зянон Ломаць 21 студзеня праiнфармаваў Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку аб некаторых вынiках работы КДК у 2009 годзе. Паводле слоў Зянона Ломаця, у мiнулым годзе агульная колькасць праверак зменшана на трэць, але эфектыўнасць iх значна ўзрасла.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика