Развiццё адносiнаў Беларусi з ЕС абмеркаваў Сяргей Мартынаў у час вiзiту ў ФРГ. 21.by

Развiццё адносiнаў Беларусi з ЕС абмеркаваў Сяргей Мартынаў у час вiзiту ў ФРГ

09.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытаннi далейшай актывiзацыi беларуска-германскага ўзаемадзеяння, а таксама развiцця адносiнаў па лiнii Беларусь — ЕС былi абмеркаваны ў час вiзiту ў Германiю мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Сяргея Мартынава, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Кiраўнiк беларускага знешнепалiтычнага ведамства прыняў удзел у 46-й Мюнхенскай канферэнцыi па пытаннях палiтыкi бяспекi, якая 5—7 лютага прайшла ў Мюнхене. У фармаце форуму Сяргей Мартынаў правёў перагаворы з вiцэ-канцлерам, мiнiстрам замежных спраў ФРГ Гiда Вестэрвеле, кiраўнiкамi знешнепалiтычных ведамстваў Швейцарыi i Украiны — Мiшлiнам Кальмi-Рэем i Пятром Парашэнкам, саветнiкам федэральнага канцлера Германii па пытаннях знешняй палiтыкi i бяспекi Крыстафам Хойсгенам. У час сустрэч прыярытэтная ўвага была ўдзелена абмеркаванню далейшых захадаў па актывiзацыi двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама развiццю адносiнаў Беларусi з ЕС.

Адбылiся сустрэчы Сяргея Мартынава з генеральным сакратаром АБСЕ Маркам Перэнам дэ Брышамбо, мiнiстрам замежных спраў Італii Франка Фрацiнi, кiраўнiком знешнепалiтычнага ведамства Iрана Манучэхрам Матакi, мiнiстрам замежных спраў Славенii Самуэлем Жбогарам, прадстаўнiкамi Савета Еўрасаюза i Савета нацыянальнай бяспекi ЗША Хаўерам Саланам, сааўтарам праграмы Нана-Лугара Сэмам Нанам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi далейшай актывiзацыi беларуска-германскага ўзаемадзеяння, а таксама развiцця адносiнаў па лiнii Беларусь — ЕС былi абмеркаваны ў час вiзiту ў Германiю мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Сяргея Мартынава, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика