Сурыкаў абвяргае афіцыйны Менск
10.02.2010
—
Новости Политики
|
Расея не атрымлівала ад Беларусі прапановаў па ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў."Пэўных прапаноў няма, ёсьць толькі жаданьне папрацаваць над імі", - адзначыў пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.
Дыплямат заявіў, што "гэтыя размовы ў вобласьці нафтаперапрацоўкі (прыватызацыі - Інтэрфакс) вядуцца з 90-х гадоў (…) Але далей размоваў справа не ідзе". "Хацелася б, каб беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы выказалі свае пазыцыі і выйшлі з добра вытлумачальнымі прапановамі", - падкрэсьліў пасол. “Хацелася б, каб ад словаў пераходзілі да справы”, - дадаў Аляксандар Сурыкаў. Сурыкаў прапанаваў пакінуць надзеі Расея не будзе сёлета бязмытава пастаўляць нафту ў Беларусь болей, за аб’ёмы, якія вызначаныя пратаколам, нягледзячы на стварэньне ад 1 ліпеня Адзінай мытнай прасторы ў межах Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстана. Пра гэта заявіў журналістам у сераду ў Менску пасол РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў. "Пратакол да міжурадавага пагадненьня падпісаны. Беларускі і расейскі бакі вызначыліся па аб'ёмах нафты для ўнутраных патрэбаў Беларусі. Больш ніякіх дзеяньняў ня робіцца, дакумэнт падпісаны і чакае сваёй ратыфікацыі", -- заявіў Сурыкаў. Паводле ягоных слоў,"ўсе астатнія надзеі могуць быць пакінутыя па-за рамкамі гэтага дакумэнта". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расея не атрымлівала ад Беларусі прапановаў па ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў.
|
|