У Беларусi ўдакладнены катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на чарнобыльскiя льготы
17.02.2010
—
Новости Политики
|
У Беларусi ўпарадкавана заканадаўства ў сферы сацабароны пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС грамадзян. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi, Аляксандр Лукашэнка 15 лютага падпiсаў указ № 68, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ў сем указаў i прызнаюцца страцiўшымi сiлу шэсць дэкрэтаў кiраўнiка дзяржавы. Такiя меры прыняты ў мэтах прывядзення дакументаў у адпаведнасць з законам ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый" i заканадаўствам, якое змянiлася. Так, указам удакладнены катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на чарнобыльскiя льготы, з улiкам патрабаванняў закона. Работнiкам органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, ваеннаслужачым i супрацоўнiкам органаў унутраных спраў можа прадастаўляцца сацыяльны водпуск у сувязi з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС без захавання грашовага забеспячэння як устаноўлена законам: тым, хто ўдзельнiчаў у лiквiдацыi наступстваў чарнобыльскай катастрофы, — 14 каляндарных дзён у годзе, тым, якiя працуюць, праходзяць ваенную службу (службу) на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання — 14 або 7 каляндарных дзён у залежнасцi ад зоны забруджвання. Указам прадугледжваецца назначэнне на пасады ваеннаслужачых з лiку асобаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу, у воiнскiя фармiраваннi, што не знаходзяцца на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання i не звязаны з работамi па эксплуатацыi крынiц iанiзуючага выпрамянення. Праезд арганiзаваных груп дзяцей, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання, у санаторна-курортныя арганiзацыi Беларусi, у тым лiку размешчаныя за межамi рэспублiкi, i назад будзе ажыццяўляцца на аўтамабiльным пасажырскiм транспарце агульнага карыстання як рэгулярных, так i нерэгулярных зносiнаў. Гэта дасць магчымасць выключыць неабходнасць шматразовых перасадак дзяцей на аўтобусныя маршруты пры дастаўцы iх да месца санаторна-курортнага лячэння. У сувязi з канцэптуальным змяненнем у краiне падыходу да прадастаўлення водпускаў (скарачэннем iх вiдаў, працягласцi i ўмоў прадастаўлення) указ прадугледжвае ўпарадкаванне прадастаўлення iншых сацыяльных водпускаў ваеннаслужачым, работнiкам органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, супрацоўнiкам органаў унутраных спраў. Названым асобам без захавання грашовага забеспячэння будуць прадастаўляцца таксама водпуск у сувязi з удзелам у баявых дзеяннях на тэрыторыi iншых дзяржаў (як гэта ўстаноўлена законам "Аб ветэранах", Працоўным кодэксам); кароткачасовы водпуск для работы над дысертацыяй i напiсання падручнiкаў працягласцю да 30 каляндарных дзён замест прадастаўлення для гэтых мэтаў аплатнага творчага водпуску; водпуск па ўважлiвых прычынах асабiстага i сямейнага характару. Указ уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўпарадкавана заканадаўства ў сферы сацабароны пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС грамадзян. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi, Аляксандр Лукашэнка 15 лютага падпiсаў указ № 68, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ў сем указаў i прызнаюцца страцiўшымi сiлу шэсць дэкрэтаў кiраўнiка дзяржавы. Такiя меры прыняты ў мэтах прывядзення дакументаў у адпаведнасць з законам ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый" i заканадаўствам, якое змянiлася.
|
|