Індывiдуальным прадпрымальнiкам у Беларусi дазволена ўносiць абавязковыя страхавыя ўзносы адзiн раз у год
17.02.2010
—
Новости Политики
|
Перыядычнасць выплаты абавязковых страхавых узносаў у Беларусi змянiлася. Прэзiдэнт Беларусi 13 лютага падпiсаў указ № 64, якiм унесена змяненне ў Палажэнне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, зацверджанае ўказам ад 16 студзеня 2009 года № 40. Для суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва з сярэдняй колькасцю работнiкаў да 15 чалавек прадугледжваецца штоквартальная выплата абавязковых страхавых узносаў (цяпер штомесячная), а для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — штогадовая (цяпер штоквартальная). Указам таксама ўстаноўлена, што прыватныя натарыусы, якiя з'яўляюцца атрымальнiкамi пенсiй, а таксама маюць права на дапамогу па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў, маюць права на такi ж парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў, якiм карыстаюцца прадпрымальнiкi з аналагiчным статусам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перыядычнасць выплаты абавязковых страхавых узносаў у Беларусi змянiлася. Прэзiдэнт Беларусi 13 лютага падпiсаў указ № 64, якiм унесена змяненне ў Палажэнне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, зацверджанае ўказам ад 16 студзеня 2009 года № 40.
|
|