Расцiслаў Янкоўскi ўдастоены ордэна Айчыны ІI ступенi
17.02.2010
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сваiм указам узнагародзiў вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя М. Горкага Расцiслава Янкоўскага ордэнам Айчыны II ступенi. Прэзiдэнт адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 33 грамадзян краiны за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненнi ў навукова-даследчай дзейнасцi, заслугi ў педагагiчнай i выхаваўчай рабоце, забеспячэннi захавання законнасцi, вялiкi ўклад у развiццё аўтамабiльнага транспарту, культуры, мастацтва. Генерал-маёр Iван Дырман узнагароджаны ордэнам "За службу Радзiме II ступенi", маёр Сяргей Мiхайлаў — ордэнам "За службу Радзiме III ступенi". Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня суда Аршанскага раёна i горада Оршы Антанiна Карэтнiкава, намеснiк старшынi Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта Алег Пафераў i дырэктар Лужаснянскай школы-iнтэрната-гiмназii для здольных i таленавiтых дзяцей Вiцебскай вобласцi Уладзiмiр Шыцько. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў Iна Зубрыч адзначана ордэнам Францыска Скарыны. Медалём "За адзнаку ў воiнскай службе" ўзнагароджаны генерал-маёр Сяргей Патапенка, палкоўнiк Павел Муравейка, падпалкоўнiк Мiхаiл Аляксееў i старшы лейтэнант Аляксей Чарнуха. Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугi" i медалём Францыска Скарыны — супрацоўнiкi Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка, Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, iншых навучальных устаноў краiны, а таксама прадстаўнiкi тэатральных i танцавальных калектываў, работнiкi прамысловых прадпрыемстваў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сваiм указам узнагародзiў вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя М. Горкага Расцiслава Янкоўскага ордэнам Айчыны II ступенi.
|
|