Пра гэта паведамiў журналiстам галоўны спецыялiст упраўлення арганiзацыi гандлю
i паслуг Мiнiстэрства гандлю Юрый Манькоў.
— Пазiцыя, што кiёскi — гэта нецывiлiзаваная форма гандлю, застаецца. І не толькi
ў Беларусi выказваецца такое меркаванне. Вы ведаеце, што i суседзi нашы таксама
пра гэта кажуць.
Па словах Юрыя Манькова, гандаль павiнен быць цывiлiзаваным, а не праз маленькае
акенца недзе за вуглом вам нешта прадалi i вы не можаце адэкватна ацанiць тое,
што купляеце. Нагадаем, што кiёскi цалкам знiклi з мiнскiх прыпынкаў напрыканцы
2008 года.