Лукашэнка адказаў Качыньскаму. 21.by

Лукашэнка адказаў Качыньскаму

23.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка адказаў на ліст прэзыдэнта Леха Качыньскага. Пра гэта паведамляе польскае прэсавае агенцтва ПАП.Пра адказ паведаміла ў аўторак беларуская амбасада ў Варшаве. Лукашэнка адказаў на ўсе пытаньні прэзыдэнта Польшчы і выказаў надзею на тое, што паміж дзьвюма краінамі будзе адбывацца прыязны і добрасуседзкі дыялёг.

У сваім лісьце да Лукашэнкі Качыньскі выказаў занепакоенасьць тым, што ў Беларусі ўзмацняецца ціск супраць Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Качыньскі зьвярнуў увагу на абавязковасьць забесьпячэньня правоў чалавека, пры гэтым спаслаўся на міжнародныя абавязкі Беларусі і на дамову паміж Польшчай і Беларусьсю.

Свой ліст Лех Качыньскі даслаў 16 лютага. Адказ А.Лукашэнкі датаваны 20 лютага, паведамляе ПАП.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка адказаў на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика