Наваполацк: Ідэолаг зацікавіўся асобай сябра Партыі БНФ
02.03.2010
—
Новости Политики
|
Галоўны ідэолаг “Паліміра” (Наваполацк) спадар Сяргей Брыкун запатрабаваў у кіраўніцтва цэха характарыстыку на супрацоўніка прадпрыемства, сябра Партыі БНФ Уладзіміра Кунцэвіча, які вылучыў сваю кандыдатуру ў гарадскі Савет дэпутатаў. Кіраўніцтва цэху падало адпаведную паперу. Сам Уладзімір са сваёй характарыстыкай азнаёмлены не быў. Падвышаную цікаўнасць да сваёй асобы з боку аддзела ідэалогіі ён наўпрост звязвае са сваім удзелам у мясцовых выбарах.-- Падобныя рэчы ў любым выпадку пішуцца пад капірку: “працуе з такога-та году, за час працы зарэкамендаваў сябе…” Нічога новага з такой паперкі пра мяне ідэолага не даведаецца, -- лічыць спадар Уладзімір. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны ідэолаг “Паліміра” (Наваполацк) спадар Сяргей Брыкун запатрабаваў у кіраўніцтва цэха характарыстыку на супрацоўніка прадпрыемства, сябра Партыі БНФ Уладзіміра Кунцэвіча, які вылучыў сваю кандыдатуру ў гарадскі Савет дэпутатаў.
|
|