Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў. 21.by

Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў

02.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адміністрацыя не пускае дэмакратычных кандыдатаў збіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах . 28 лютага падобны выпадак адбыўся з сябрамі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Рамановіча – зборшчыкаў подпісаў не пусцілі ў студэнцкія інтэрнаты. У адказ на гэта хрысціянскія дэмакраты паскардзіліся самой Лідзіі Ярмошынай.Распавядае сустрашыня Аргкамітэту партыі Павал Севярынец:

- Аднаго з кандыдатаў хрысціянскіх дэмакратаў па Віцебску Уладзіміра Рамановіча не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат на ягонай акрузе. Ён патэлефанаваў у Цэнтральную выбарчую камісію і патрапіў на Лідзію Ярмошыну, якая дзяжурыла ў той час у прыёмнай. Наконт таго, чаго яго не пускаюць, яму было патлумачана, што калі б ён ішоў канкрэтна да кагосьці ў гэтым інтэрнаце, дык яго былі б абавязаны пусціць, а калі ён ідзе вось так, "вообшчэ", то могуць і не пусціць.

Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Рамановіча звярнуліся ў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісіію, але, калі не атрымаюць адказу, маюць намер пісаць у пракуратуру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адміністрацыя не пускае дэмакратычных кандыдатаў збіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах . 28 лютага падобны выпадак адбыўся з сябрамі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Рамановіча – зборшчыкаў подпісаў не пусцілі ў студэнцкія інтэрнаты. У адказ на гэта хрысціянскія дэмакраты паскардзіліся самой Лідзіі Ярмошынай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика