Бабруйскае КДБ цікавіцца, хто спансуе выбары. 21.by

Бабруйскае КДБ цікавіцца, хто спансуе выбары

02.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 2 сакавіка, старшыня бабруйскай суполкі БСДП “Грамада” Юры Грынявецкі наведаў КДБ, куды яго папрасілі з’явіцца як “асобу, што ведае пра акалічнасці, якія маюць значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі”.Папярэдне Грынявецкага выклікалі ў аддзел па тэлефоне, але ён адмовіўся ісці на сустрэчу без позвы. Позву прывезлі ўчора ўвечары.  

У аддзеле КДБ Ю. Грынявецкага пратрымалі тры гадзіны. З ім размаўляў камітэтчык Аляксандр Харашкевіч, які ўжо доўгі час “спецыялізуецца” па бабруйскіх апазіцыянерах.

- Я на выходных быў на сацыял-дэмакратычнай канферэнцыі ў Друскенінкаі, таму яны мяне і выклікалі, - распавядае Юры Грынявецкі. – Іх цікавіла, навошта я ездзіў у Літву, з кім там размаўляў, і колькі грошай мне далі на выбары. Думаю, асноўнай іх мэтай было даведацца, наколькі замежныя дзяржавы падтрымліваюць беларускіх дэмакратаў на гэтых выбарах.

Усю размову з бабруйскім сацыял-дэмакратам супрацоўнік КДБ запісваў, патлумачыўшы тым, што гэта “апытанне”. За адмову адказваць на пытанні пагражаў выпісаць штраф. Але Ю. Грынявецкі ўпэўнены, што на працягу гутаркі быў складзены пратакол. Таму дэмакрат адмовіўся чытаць і падпісваць паперу. 

Цікава, што пасля таго, як Юры Грынявецкі выйшаў з будынка КДБ, Аляксандр Харашкевіч, дагнаў яго і папрасіў аддаць яму позву, патлумачыўшы, што яна патрэбная яму для працы.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 2 сакавіка, старшыня бабруйскай суполкі БСДП “Грамада” Юры Грынявецкі наведаў КДБ, куды яго папрасілі з’явіцца як “асобу, што ведае пра акалічнасці, якія маюць значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика