Афiцыйную дэлегацыю Беларусi на юбiлейных мерапрыемствах у Лiтве ўзначалiць Вiктар Бура
11.03.2010
—
Новости Политики
|
Беларусь прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 20-й гадавiны аднаўлення незалежнасцi Лiтвы, якiя пройдуць 11 сакавiка. Афiцыйную дэлегацыю нашай краiны ўзначалiць намеснiк прэм'ер-мiнiстра Вiктар Бура. Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праiнфармаваў аб гэтым рашэннi Прэзiдэнта Лiтоўскай Рэспублiкi Далю Грыбаўскайтэ ў пасланнi ў адказ. Аляксандр Лукашэнка шчыра падзякаваў калезе за запрашэнне i адзначыў высокi патэнцыял далейшага развiцця палiтычных, эканамiчных i культурных сувязяў у iнтарэсах беларускага i лiтоўскага народаў. Падкрэслiўшы важнасць умацавання дыялога на вышэйшым дзяржаўным узроўнi, беларускi Прэзiдэнт пацвердзiў запрашэнне кiраўнiку лiтоўскай дзяржавы наведаць з вiзiтам Рэспублiку Беларусь. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 20-й гадавiны аднаўлення незалежнасцi Лiтвы, якiя пройдуць 11 сакавiка. Афiцыйную дэлегацыю нашай краiны ўзначалiць намеснiк прэм'ер-мiнiстра Вiктар Бура.
|
|