Рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусi аднабокая, тэндэнцыйная i недальнабачная. 21.by

Рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусi аднабокая, тэндэнцыйная i недальнабачная

12.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынятая ўчора рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусi аднабокая, тэндэнцыйная i недальнабачная. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыi прэс-службы МЗС Беларусi, паведамляе БЕЛТА.

"Калi Еўрапарламент хацеў унесцi канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэння рознагалоссяў, што ўзнiклi памiж суседзямi, то выбраныя iм сродкi яўна няўдалыя нi па змесце, нi па часе", — заяўляюць у прэс-службе МЗС.

У каментарыi гаворыцца: "Па-першае, рэзалюцыя не мае нiчога агульнага з рэальнай карцiнай у галiне становiшча нацыянальных меншасцяў у Беларусi. Гэта пацвердзяць i беларускiя грамадзяне, у тым лiку якiя маюць польскiя каранi. Гэта вiдавочна i любому неангажыраванаму замежнаму наглядальнiку. Па-першае, прыняцце рэзалюцыi адбываецца ў момант актывiзацыi дыялога памiж Беларуссю i Польшчай па асобных вострых пытаннях беларуска-польскiх адносiнаў. Што гэта: "мядзведжая паслуга" цi спроба сарваць гэты дыялог тымi сiламi, якiя ў iм, вiдаць, не зацiкаўлены?"

"У Беларусi, са свайго боку, таксама ёсць нямала заклапочанасцяў, а гэта i забарона на ўезд у Польшчу i адпаведна Шэнгенскую зону шэрагу беларускiх грамадзян польскага паходжання, i дзеяннi польскага боку па выдачы "карты паляка", аднак мы спрабуем абмяркоўваць iх непасрэдна з Польшчай, не ўмешваючы ў гэтыя дыскусii мiжнародныя структуры", — адзначаецца ў каментарыi. Па-трэцяе, дзейнiчаючы такiмi метадамi на тонкiм лёдзе мiжнародных адносiнаў, Еўрапарламент рызыкуе адкрыць "скрынку Пандоры" з непрадказальнымi наступствамi як унутры, так i за межамi Еўрапейскага саюза.

"На будучае хацелася б, каб такая салiдная арганiзацыя, як Еўрапарламент, займала больш узважаную i адказную пазiцыю, тым больш у сферы нацменшасцяў, i не паддавалася на дробныя iнтрыгi некаторых асобаў ад палiтыкi", — гаворыцца ў каментарыi прэс-службы МЗС Беларусi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынятая ўчора рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусi аднабокая, тэндэнцыйная i недальнабачная. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыi прэс-службы МЗС Беларусi, паведамляе БЕЛТА. "Калi Еўрапарламент хацеў унесцi канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэння рознагалоссяў, што ўзнiклi памiж суседзямi, то выбраныя iм сродкi яўна няўдалыя нi па змесце, нi па часе", — заяўляюць у прэс-службе МЗС
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика