Дзяржава і царква павінны разам процістаяць глабальным выклікам ХХІ стагоддзя
08.04.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на сустрэчы 6 красавіка абмеркавалі пытанні ўзаемаадносінаў дзяржавы і царквы. Размова ішла таксама аб сумеснай рабоце па сцвярджэнні традыцыйных духоўных каштоўнасцяў беларускага грамадства, аб дапамозе з боку праваслаўнай царквы тым, хто мае ў ёй патрэбу. Асабліва было адзначана, што дзяржава і царква павінны разам процістаяць глабальным выклікам ХХІ стагоддзя, забяспечваць маральнае адзінства грамадства, падтрымліваць мір і стабільнасць на беларускай зямлі. Кіраўнік беларускай дзяржавы разам з Мітрапалітам Філарэтам пабывалі ў дамавой царкве Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, асвячонай у гонар Сабора беларускіх святых, запалілі свечкі каля храмавога абраза. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на сустрэчы 6 красавіка абмеркавалі пытанні ўзаемаадносінаў дзяржавы і царквы.
|
|