Мерапрыемствы па святкаванні 65-й гадавіны Перамогі павінны быць выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме
08.04.2010
—
Новости Политики
|
Такую задачу паставіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на чацвёртым пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі. Яно прайшло ў Доме ўрада пад старшынствам кіраўніка Савета Міністраў Сяргея Сідорскага і кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея, перадае БЕЛТА. Прэм'ер-міністр адзначыў, што прадаўжаецца аказанне дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. "Гэта наш святы абавязак перад людзьмі, дзякуючы якім мы жывём у свабоднай і незалежнай краіне", — сказаў Сяргей Сідорскі. У 2009 годзе аб'ём сацыяльнай падтрымкі, прадастаўленай ветэранам вайны са сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, перасягнуў Br120 млрд. Кіраўнік урада звярнуў увагу на неабходнасць прывядзення ў парадак мемарыялаў, помнікаў і воінскіх пахаванняў. На гэтыя мэты пойдзе частка сродкаў, якія будуць зароблены на рэспубліканскім суботніку. Урачыстасці ў гонар Перамогі адкрыюцца ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу паставіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на чацвёртым пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі. Яно прайшло ў Доме ўрада пад старшынствам кіраўніка Савета Міністраў Сяргея Сідорскага і кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея, перадае БЕЛТА.
|
|