У рэгіёнах Беларусі павінны быць скаардынаваны падыходы да аказання падтрымкі ветэранам ВАВ
09.04.2010
—
Новости Политики
|
Такую думку выказаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Патупчык на чацвёртым пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пера-дае карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння паступаюць, хоць і асобныя, але абгрунтаваныя нараканні ветэранаў з рэгіёнаў наконт істотных адрозненняў у пераліку і аб'ёме мераў сацыяльнай падтрымкі, якія аказваюцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, — сказаў Уладзімір Патупчык. — Нягледзячы на пэўныя адрозненні ў фінансавых магчымасцях абласцей і Мінска, лічу неабходным максімальна скаардынаваць падыходы мясцовых органаў улады па прадастаўленні сацыяльна-бытавой і іншай дапамогі і паслуг, што аказваюцца бясплатна або на льготнай аснове незалежна ад месца пражывання ветэрана". Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на тое, што паслуга сядзелкі маладаступная ветэранам ВАВ з-за яе высокага кошту. Ён лічыць апраўданым прыняцце рашэння аб прадастаўленні адзінокім ветэранам ВАВ такой дапамогі бясплатна. Пры гэтым трэба прадугледзець кампенсацыю затрат, цалкам або часткова, са сродкаў мясцовых бюджэтаў. Пры падрыхтоўцы да святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі акцэнт зроблены на вырашэнні сацыяльных пытанняў ветэранаў, падкрэсліў Уладзімір Патупчык. Вывучаны сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця ўсіх ветэранаў ВАВ і членаў сем'яў загінулых ваеннаслужачых. Па выніках аказана дапамога ў рамонце жылля і надворных будынкаў, печаў, электраправодкі, у апрацоўцы прысядзібных участкаў, забеспячэнні палівам, нарыхтоўцы бульбы і агародніны на зіму. У Беларусі ветэранам прадастаўляюцца розныя сацыяльныя льготы. у разліку на аднаго ветэрана вайны дапамога, прадастаўленая дзяржавай (дадаткова да пенсійнага забеспячэння), перавысіла Br200 тыс. у месяц. Усе адзінокія ветэраны вайны, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, ахоплены рознымі відамі сацабслугоўвання. У прыватнасці, сацпаслугі дома прадастаўляюцца 3 тыс. 385 адзінокім ветэранам вайны, 783 сем'ям загінулых. У стацыянарных установах сацабслугоўвання на поўным дзяржзабеспячэнні пражываюць 319 ветэранаў вайны, якія не маюць сваякоў. Уладзімір Патупчык нагадаў, што ў адпаведнасці з указам № 69 у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у перыяд з 1 красавіка па 1 мая праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі на агульную суму звыш Br10 млрд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Патупчык на чацвёртым пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пера-дае карэспандэнт БЕЛТА
|
|