Лукашэнка: «Толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы». 21.by

Лукашэнка: «Толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы»

09.04.2010 13:17 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў у чацвер кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Маскоўскай вобласці Расіі Барысам Громавым.

«Яшчэ раз падкрэсліваю — мы свае людзі!» — сказаў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што «нехта нядаўна спрабаваў распусціць нейкія недарэчныя чуткі аб тым, што ў нас нібыта ўціскаецца руская мова».

«Гэта абсурд! Руская мова — гэта наша мова. Пятнаццаць гадоў я пастаянна паўтараю: толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы. Што мы ад гэтага выйграем?» — абурыўся кіраўнік дзяржавы. «Відаць, некаму трэба штучна накаліць абстаноўку», — дадаў ён.

«Мы хочам працаваць у Расіі. Расія — вялікая, неабдымная і вельмі розная, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Няўжо мы не можам выкарыстоўваць Маскоўскую вобласць як плацдарм для пашырэння прысутнасці ў вашай краіне?.. Але пакуль даводзіцца канстатаваць: мы недастаткова добра працуем з Падмаскоўем».

«Відавочна, што канкрэтных пытанняў дастаткова. Узаемная воля на ажыццяўленне гэтых праектаў у нас ёсць», — падвёў вынік прэзідэнт.


Аўтар: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Маскоўскай вобласці Расіі Барысам Громавым.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика