Пасол Польшчы ў Мінску выказаў падзяку ўсім за спачуванні і салідарнасць
13.04.2010 19:13
—
Новости Политики
|
Пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін разам з супрацоўнікамі дыпмісіі і Польскага інстытута ў Мінску 13 красавіка выступіў з заявай, у якой выказаў падзяку усім за "выказванне спачування і салідарнасці ў болі і цярпенні".
У заяве, размешчанай на сайце пасольства, адзначаецца, што 10 красавіка 2010 года "адбылася адна з найвялікшых трагедый у гісторыі Польшчы": на шляху ў Катынь загінулі прэзідэнт краіны Лех Качыньскі, яго жонка і ўсе члены афіцыйнай дэлегацыі. "Мы апынуліся перад тварам катастрофы, якая перавышае ўсе ўяўленні і магчымасці яе разумення, — піша Літвін. — Нашу Айчыну спасцігла вялікая трагедыя. Дзень катастрофы пад Смаленскам чорнай старонкай увойдзе ў гісторыю Еўропы і свету". "Нельга знайсці слоў, якімі можна перадаць тое, што мы ўсе адчуваем у гэтыя хвіліны. Тыя, хто павінен быў ушанаваць памяць салдат з Катыні, самі загінулі ў катынскім лесе. Будзем жа разам у гэтыя цяжкія хвіліны", — заклікаў Хенрык Літвін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін разам з супрацоўнікамі дыпмісіі і Польскага інстытута ў Мінску 13 красавіка выступіў з заявай, у якой выказаў падзяку усім за "выказванне спачування і салідарнасці ў болі і цярпенні"
|
|