Кандыдат у дэпутаты Георгі Станкевіч чакае прысуду. 21.by

Кандыдат у дэпутаты Георгі Станкевіч чакае прысуду

19.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вясковага настаўніка, кандыдата ў дэпутаты Бешанковіцкага райсавету судзяць за распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”. Разгляд ягонай справы пачнецца ў 16.00 19 красавіка.

Суд над Георгіем Станкевічам распачаўся 9 красавіка. Яго вінавацяць у парушэньні заканадаўства пра СМІ. Паводле міліцыянтаў, якія склалі на яго пратакол за нібыта незаконны распаўсюд “Крывінкі”. На іхную думку, газэта зьяўляецца пэрыядычным друкаваным выданьнем, а таму выдавец і рэдакцыя мусяць мець дазвол на распаўсюд.

Спадар Станкевіч кажа, што газэта выходзіць нерэгулярна, і зьяўляецца “самвыдатам” – сродкам, каб падзяліцца зь землякамі ўласнымі думкамі і меркаваньнямі.

“Крывінка” выдаецца накладам 299 асобнікаў. У газэце Георгі Станкевіч асьвятляе мясцовыя праблемы, якія ігнаруе адміністрацыя раёну. “Крывінка” выдаецца ўжо 5 гадоў, але прэтэнзіі да заснавальніка зьявіліся толькі тады, калі ён вырашыў балятавацца на дэпутата.

2 красавіка настаўнік Пяцігарскай сярэдняй школы атрымаў папярэджаньне ад раённай выбарчай камісіі за нібыта некарэктныя выказваньні на адрас дзейных дэпутатаў райсавету ў сваім радыёвыступе перад выбарцамі. Выступ трансьляваць не дазволілі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясковага настаўніка, кандыдата ў дэпутаты Бешанковіцкага райсавету судзяць за распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”. Разгляд ягонай справы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика