Бакіеў не будзе вяртацца ў Кыргызстан у якасці прэзідэнта, але адстаўкі не прызнае
23.04.2010 12:06
—
Новости Политики
|
Курманбек Бакіеў не збіраецца адмаўляцца ад пасады прэзідэнта Кыргызстана, але і вяртацца ў краіну ў якасці кіраўніка дзяржавы не будзе.
Пра гэта зрынуты прэзідэнт цэнтральнаазіяцкай краіны заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 23 красавіка. У Беларусі Бакіеў з сям"ёй знаходзіцца ад 19 красавіка. Што да заявы аб складанні з сябе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, дадзенай падчас знаходжання ў Казахстане, то К. Бакіеў заявіў, што гэта заява была дадзена пад гарантыі бяспекі яго сям’і, а таксама з мэтай не дапусціць беспарадкаў і кровапраліцця ў краіне.Але паколькі гэтыя ўмовы не былі выкананыя, то Бакіеў адмаўляецца ад такой заявы. Паводле Бакіева, ён размаўляў з прэзідэнтам Казахстана Назарбаевым і расійскім прэм"ерам Уладзімірам Пуціным. І менавіта Пуцін настаяў на тым, каб Бакіеў напісаў заяву пра адстаўку.Але ўмовы бяспекі не былі выкананыя, таму 21 красавіка ў Мінску Бакіеў заявіў, што адстаўкі не прызнае. «І яшчэ, чаму я не прызнаю адстаўкі — сёння яшчэ ёсць магчымасць увайсці ў прававое поле. Сёння трэба г.зв. часоваму ўраду увайсці ў канстытуцыйнае поле. Яны што зрабілі? Парламент распусцілі, Канстытуцыйны суд таксама, усіх. Заўтра булдзе невядома, хто там будзе прэзідэнтам, хто прэм"ер-міністрам. І так атрымаецца, што ўсе рашэнні, якія прымае часовы ўрад, будуць незаконнымі», — сказаў Бакіеў. «Я не трымаюся за фатэль прэзідэнта, але знаходзячыся ў Беларусі, гатовы аказаць усялякую падтрымку народу Кыргызстана», — сказаў Бакіеў. *** На пытанне, ці маюць дачыненне да яго звяржэння расійскія спецслужбы, Бакіеў заявіў: «Чаму ніхто не ўзгадвае тут Кітай і ЗША?».Экс-кіраўнік Кыргызстана заявіў, што з Кітаем у яго краіны былі добрыя дачыненні, тое ж тычыць і ЗША. Бакіеў зазначыў, што Расія - Пуцін і Мядзведзеў - ніяк не маглі пагадзіцца з тым, што ЗША маюць сваю вайсковую базу ў Мантане. «Як гэта так, такая маленькая краіна і праводзіць сваю незалежную пазіцыю?» - задаўся рытарычным пытаннем Бакіеў. «Расію раздражняла амерыканская база», - падкрэсліў ён.Расія ўвяла пошліну на паліўна-змазачныя матэрыялы. Гэта паўплывала на рост цэнаў на ўсю прадукцыю. Для мяне гэта было шокам. Расіі не падабалася знаходжанне амерыканскай базы ў Мантане. Я яшчэ запытваў – чаму непакоіць. Але гэтая база іх не задавальняла і раздражняла. «І толькі мы прынялі рашэнне пазбавіцца базы, на наступны дзень усе дзяржавы рэгіёну заявілі, што гатовы прапанаваць свае тэрыторыі амерыканцам для баз. Гэта было для мяне вялікай аплявухай», - сказаў Бакіеў.Бакіеў таксама заявіў пра неабходнасць увядзення ў Бішкек міратворчых сіл ААН. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ён заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 23 красавіка.
|
|