Сябар выбаркама ад Партыі БНФ адмовіўся падпісваць пратакол: быццам бы 67% датэрміновага галасавання. 21.by

Сябар выбаркама ад Партыі БНФ адмовіўся падпісваць пратакол: быццам бы 67% датэрміновага галасавання

26.04.2010 10:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Захар Лапіцкі, які быў уключаны ад Партыі БНФ ва участковую выбарчую камісію ўчастку для галасаваньня № 9 Першамайскай выбарчай акругі ў горадзе Менску, адмовіўся падпісваць пратакол падліку галасоў па ўчастку. Ён зрабіў гэта ў сувязі з тым, што працэдура падліку галасоў на гэтым участку не давала магчымасьці быць упэўненым у лічбах, якія былі ўнесеныя ў выніковы пратакол. Пры падліку галасоў на гэтым участку не падводзіліся асобна вынікі падліку па датэрміновым галасаваньні, сябры камісіі лічылі толькі невялікую корлькасьць бюлетэняў, а выніковыя лічбы падсумоўваў і ўносіў у пратакол сакратар камісіі.

На гэтым участку 470 выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова, што складае больш за 67% ад агульнай колькасьці. Скрыня для датэрміновага галасаваньня захоўвалася ў дзень выбараў у асобным пакоі па-за межамі памяшканьня для галасаваньня, па-за полем зроку назіральнікаў і сябраў камісіі.

Сябра ўчастковай выбарчай камісіі Захар Лапіцкі ставіў пытаньне аб неабходнасьці дакладна прытрымлівацца палажэньняў артыкула 55 Выбарчага кодэкса і праводзіць галосны і пасьлядоўны падлік галасоў такім чынам, каб кожны сябра камісіі мог быць упэўненым у сапраўднасьці агучаных сакратаром камісіі лічбаў. Аднак пад ціскам старшыні і сакратара камісіі астатнія сябры камісіі ўхіліліся ад разгляду гэтага пытаньня.

Свае прэтэнзіі да працэдуры падліку галасоў Захар Лапіцкі выклаў у асобным меркаваньні, якое было прыкладзенае да пратакола і накіраванае ў раённую камісію.

«Новыя палажэньні выбарчага кодэкса аб раздзельным падліку бюлетэняў датэрміновага і асноўнага галасаваньня засталіся толькі на паперы. Выбарчыя камісіі па-ранейшаму ажыцьцяўляюць толькі агульны падлік галасоў, не раздзяляючы яго па відах галасаваньня. Ва ўмовах масавага датэрміновага галасаваньня, якое ажыцьцяўляецца пад значным адміністратыўным уціскам на выбаршчыкаў, захаваньне ранейшай мадэлі падліку галасоў слукжыць сродкам прыхаваць тыя маніпуляцыі, якія адбываюцца пры арганізацыі датэрміновага галасаваньня, — адзначае старшыня аналітычна-праўнай камісіі Партыі БНФ Юрый Чавусаў. — У гэтых умовах сябры выбарчых камісіяў ад апазыцыйных партыяў ня могуць быць упэўненыя, што ўнесеныя ў пратаколы падліку галасоў лічбы адпавядаюць сапраўднаму волевыяўленьню выбаршчыкаў».


narodny.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захар Лапіцкі, які быў уключаны ад Партыі БНФ ва участковую выбарчую камісію ўчастку для галасаваньня № 9 Першамайскай выбарчай акругі ў горадзе Менску,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика