Як журналіста выдалілі з выбарчага ўчастку з дапамогай міліцыі. 21.by

Як журналіста выдалілі з выбарчага ўчастку з дапамогай міліцыі

26.04.2010 19:18 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня выбарчай камісіі сталічнага ўчастку для галасавання №75 разам са сваімі падначаленымі забараніла карэспандэнту Еўрарадыё Валеру Руселіку здымаць фота і відэа на ўчастку. Калі журналіст пачаў спасылацца на заканадаўства, старшыня камісіі выклікала міліцыянтаў, якія вывелі журналіста з участка літаральна пад рукі.



 

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, каментуючы гэты выпадак, адназначна заняў пазіцыю журналіста. І паабяцаў разабрацца.

Мікалай Лазавік: “Артыкул 13 дазваляе акрэдытаваным у Беларусі журналістам асвятляць ход выбарчай кампаніі. І таму нейкіх забаронаў не існуе – журналісты працуюць у нас свабодна. У кожным выпадку, журналіст, згодна з заканадаўствам, мае права асвятляць ход выбарчай кампаніі. Калі нехта з чальцоў камісіі ці старшыняў камісіі не зразумеў гэтага альбо недастаткова засвоіў нормы заканадаўства, якое дазваляе свабодна працаваць журналісту, тут мы, Цэнтравыбаркам, аператыўна паправім яго. Празмерную асцярожнасць праяўляе старшыня камісіі, і журналіст мае права і павінен асвятляць ход выбарчай кампаніі!”

Дарэчы, менавіта па ўчастку №75, які знаходзіцца ў сталічнай школе №125, балатуецца актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Ягорава. Яе асноўная канкурэнтка – дырэктар згаданай школы Таццяна Берасцевіч. Выбарчую камісію на ўчастку ўзначальвае намесніца дырэктаркі.

Адзінае фота, якое ўдалося зрабіць на ўчастку


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня выбарчай камісіі сталічнага ўчастку для галасавання №75 разам са сваімі падначаленымі забараніла карэспандэнту Еўрарадыё Валеру Руселіку здымаць фота і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика