Новы пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па заявах грамадзян, зацверджаны ў Беларусі
04.05.2010
—
Новости Политики
|
У Беларусі зацверджаны новы пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Адпаведны ўказ № 200 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 26 красавіка. Новая рэдакцыя пераліку адміністрацыйных працэдур накіравана на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносінаў, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, аптымізацыю пераліку дакументаў, памеру платы, тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у мэтах максімальнага аблягчэння вырашэння грамадзянамі сваіх паўсядзённых пытанняў. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй пераліку адміністрацыйных працэдур ажыццёўлена іх сістэматызацыя. Так, колькасць адміністрацыйных працэдур, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, скарочана са 165 да 21, у сферы аховы здароўя 31 адміністрацыйная працэдура аб'яднана ў 2 працэдуры. Скарочаны пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца грамадзянамі па адміністрацыйных працэдурах. У прыватнасці, для выдачы асобных даведак выключана неабходнасць прадастаўлення заяў, пасведчанняў аб нараджэнні дзіцяці. Скарочаны таксама тэрміны правядзення некаторых адміністрацыйных працэдур (напрыклад, для выдачы даведак аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, даведак аб налічанай жыллёвай квоце). Зменшаны памер або адменена плата за правядзенне асобных адміністрацыйных працэдур. Так, прадугледжана магчымасць бясплатнай рэгістрацыі, выдачы (абмену) пасведчання на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь, дазволу на пастаяннае пражыванне адносна няпоўнагадовых. Акрамя таго, скарочаны адміністрацыйныя працэдуры, не запатрабаваныя на практыцы, а таксама ўдакладнены ўпаўнаважаныя органы, у якія неабходна звяртацца грамадзянам для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Дакументам прадугледжана, што адміністрацыйныя працэдуры могуць ажыццяўляцца па заявах грамадзян толькі пры ўмове іх наяўнасці ў пераліку адміністрацыйных працэдур, зацверджаным гэтым указам. Гэта новаўвядзенне дасць магчымасць пазбегнуць злоўжыванняў, звязаных з неабгрунтаваным увядзеннем на ведамасным узроўні новых адміністрацыйных працэдур. Указ уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі зацверджаны новы пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Адпаведны...
|
|