Турцыя будзе працягваць аказваць Беларусі дапамогу ў працэсе інтэграцыі ў еўраструктуры
18.05.2010 12:36
—
Новости Политики
|
«Турцыя будзе працягваць аказваць Беларусі дапамогу ў дасягненні стандартаў і дэмакратыі, прынятых у Еўрапейскім саюзе, а таксама ў працэсе інтэграцыі ў еўрапейскія структуры»,
— заявіў 18 мая ў Мінску на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Барысам Батурай кіраўнік дэлегацыі групы міжпарламенцкага супрацоўніцтва «Турцыя — Беларусь» Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Рэха Чамураглу. Паводле яго слоў, Турцыя «прызнае і лічыць Беларусь неаддзельнай часткай еўрапейскай цывілізацыі». Такой думкі, зазначыў ён, прытрымліваецца і кіраўнік дэлегацыі Турцыі ў Савеце Еўропы, аб чым і прасіў перадаць Барысу Батуру. Турэцкі парламентарый паведаміў, што да канца гэтага лета плануецца візіт у Беларусь міністра замежных спраў Турцыі.Барыс Батура і Рэха Чамураглу выказалі надзею, што ўдасца ажыццявіць візіт у Беларусь, які планаваўся раней, старшыні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі. Турэцкі парламентарый запрасіў беларускі бок на турнір па гольфе, які адбудзецца ў Антальі 31 мая — 7 чэрвеня. «Гольф — гэта матыў. Асноўная мэта — умацаванне адносінаў паміж дзвюма краінамі», — заявіў Рэха Чамураглу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Турцыя будзе працягваць аказваць Беларусі дапамогу ў дасягненні стандартаў і дэмакратыі, прынятых у Еўрапейскім саюзе, а таксама ў працэсе інтэграцыі ў...
|
|