Сідорскі ігнаруе сустрэчу з Пуціным. 21.by

Сідорскі ігнаруе сустрэчу з Пуціным

28.05.2010 13:43 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

itar-tass.com

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі не возьме ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага органа Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, якое планавалася ў Санкт‑Пецярбургу.

Пра гэтае пасяджэнне паведамілі расійскія медыі. РИА Новости са спасылкай на дэпартамент прэс‑службы і інфармацыі расійскага ўрада паведаміла, што прэм’ер Расіі Уладзімір Пуцін разам з прэм’ерамі Беларусі і Казахстана меркавалі працягнуць перамовы па шэрагу дакументаў, якія рэгляментуюць працу саюзу. Пасяджэнне Вышэйшага органа Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана пройдзе падчас рабочай паездкі У.Пуціна 28‑29 траўня ў Санкт‑Пецярбургу.

Прэс‑сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка сказаў карэспандэнту «Свабоды»:

«28—29 траўня ў прэм’ера не запланаваны ўдзел ні ў якіх пасяджэннях у Санкт‑Пецярбургу».

Таксама спадар Цімашэнка сказаў, што яму нічога не вядома пра сустрэчу Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна.

«Калі б яна была,то мне пра гэта было б вядома».
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер‑міністр Беларусі не возьме ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага органа Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, якое планавалася ў Санкт‑Пецярбургу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика