У Беларусь за І квартал прыцягнута $2,2 млрд замежных інвестыцый
29.05.2010
—
Новости Политики
|
Аб'ём прыцягнутых у Беларусь замежных інвестыцый за першы квартал гэтага года склаў $2,2 млрд, што складае 101,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года, у тым ліку прамых — $1,4 млрд. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі пры Прэзідэнце, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле даных Андрэя Тура, у 2009 годзе ў Беларусь было прыцягнута больш як $4,8 млрд прамых замежных інвестыцый, што супастаўна з аб'ёмам за папярэднія чатыры гады. На сёння асноўныя замежныя інвестары для Беларусі — Расія, Аўстрыя, Кіпр, Швейцарыя і іншыя краіны. Як адзначыў намеснік міністра, на сёння прыцягненне замежных інвестыцый для Беларусі набывае асаблівую актуальнасць. Ён таксама падкрэсліў, што сёння ў краіне створаны дастаткова добрыя нарматыўна-прававыя ўмовы для работы замежных інвестараў. У тым ліку ім прадастаўляюцца льготы ў свабодных эканамічных зонах, малых гарадах. Андрэй Тур таксама падкрэсліў, што сёння для Беларусі важна не толькі нарошчванне інвестыцый, але таксама іх якасць і структура. Краіне неабходны інвестыцыйны капітал, у першую чаргу для таго, каб хутка пераадолець тэхналагічнае адставанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб'ём прыцягнутых у Беларусь замежных інвестыцый за першы квартал гэтага года склаў $2,2 млрд, што складае 101,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года, у...
|
|