Кампанія «Гавары праўду» падпісваецца пад эканамічнай праграмай Раманчука. 21.by

Кампанія «Гавары праўду» падпісваецца пад эканамічнай праграмай Раманчука

03.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Някляеў 2 чэрвеня заявіў, што яго кампанія падпісваецца пад эканамічнай перадвыбарчай праграмай Яраслава Раманчука.«Афіцыйна беспрацоўе у нас дзесьці на узроўні аднаго працэнта. —сказаў Уладзімір Някляеў сёння на прагулачным параходзе пасярэдзіне Мінскага мора, падчас прэзентацыі кнігі «100 абліччаў беспрацоўя». — Насамрэч усё зусім не так. Сам Сідорскі ці нехта з яго намеснікаў сказаў, што пры рэфармацыі эканомікі, якую давядзецца рабіць, нас чакае страта 1,5 мільёны працоўных месцаў — гэта афіцыйная заява і гэта вельмі сур’ёзная лічба.

Зменшыць наступствы таго, што нас чакае можна толькі ствараючы новыя працоўныя месцы. Калі Яраслаў Раманчук вылучаўся ў кандыдаты ў прэзідэнты РБ, ён прэзентаваў сваю эканамічную праграму, якая вырашае праблемы беспрацоўя.

Пад гэтай эканамічнай праграмай Раманчука, кампанія «Гавары праўду» цалкам падпісваецца.


У аснове гэтай праграмы прыняцце закона пра малы і сярэдні бізнес, а г.зн. пра тыя структуры, якія ствараюць працоўныя месцы. Зараз мы працуем над тым, каб сабраць неабходныя 50 тыс. подпісаў для прыняцця гэтага закона».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Някляеў 2 чэрвеня заявіў, што яго кампанія падпісваецца пад эканамічнай перадвыбарчай праграмай Яраслава Раманчука.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика