Кыргызстан стане парламенцкай рэспублікай. 21.by

Кыргызстан стане парламенцкай рэспублікай

03.06.2010 12:57 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27-га чэрвеня у Кіргізіі адбудзецца рэферэндум, на які вынесеныя тры пытанні: прыняцце новай канстытуцыі і закона аб увядзенні яе ў дзеянне, аб падцверджанні паўнамоцтваў Розы Атунбаевай і аб ліквідацыі Канстытуцыйнага суда.

Паводле новай канстытуцыі, Кыргызстан мае стаць парламенцкай рэспублікай.

Адмыслова з гэтай нагоды 3 чэрвеня пасол Кіргізскай Рэспублікі Ішэнкуль Балджурава правяла прэс-канфэрэнцыю, дзе адзначыла, што рэферэндум будзе праведзены «не для таго, каб легітымізаваць Часовы урад, а для рэфармавання палітычнага ладу краіны». «Нам дастаткова аўтарытарызму.

Нельга народ лічыць быдлам. Народ ня быдла (…) Калі народ выгнаў прэзідэнта, то гэта не пераварот. Народ прызнаў часовы урад і аб’явіў рэферэндум. Гэта ўсё легітымна», — распавяла журналістам Ішэнкуль Балджурава.

Паводле новай канстытуцыі галоўным уладным органам Кыргызстана мае стаць парламент. Плануецца, што ён будзе фармаваць урад. Прэзідэнт атрымае функцыі арбітра і будзе выбірацца прамым галасаваннем на рэспубліканскіх выбарах. З кола яго кампетэнцыі выключаць кіраванне фінансавымі патокамі і праваахоўнымі органамі — гэтыя функцыі будзе выконваць парламенцкая апазіцыя. Прадугледжваецца таксама павелічэнне самастойнасці мясцовага самакіравання.

Пасол Кыргызстана ў Беларусі таксама адзначыла, што ў сувязі з прыездам звергнутага прэзідэнта К.Бакіева ў Беларусь адносіны паміж нашымі краінамі ўскладніліся. «Беларусь фактычна прызнае Часовы урад, спадзяюся, што пасля рэферэндуму прызнае і юрыдычна», — адзначыла спадарыня Ю.Балджурава.

Яна таксама паведаміла, што не ведае, дзе зараз знаходзіцца Курманбек Бакіеў. «Ён да нас не звяртаўся», — адзначыла спадарыня пасол.


Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27-га чэрвеня у Кіргізіі адбудзецца рэферэндум, на які вынесеныя тры пытанні: прыняцце новай канстытуцыі і закона аб увядзенні яе ў дзеянне, аб падцверджанні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика