Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана лічаць перспектыўным супрацоўніцтва ў энергетыцы, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве
04.06.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым было заяўлена ў Баку на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў, адкрываючы сустрэчу, Ільхам Аліеў, падчас перагавораў будуць вызначаны новыя шляхі для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана. "Упэўнены, будуць вельмі добрыя вынікі", — сказаў кіраўнік азербайджанскай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што ў Азербайджане надаецца вялікае значэнне цяперашняму візіту Прэзідэнта Беларусі, і выказаў надзею, што ён паслужыць далейшаму развіццю адносінаў паміж дзвюма дзяржавамі. "Нашы адносіны развіваюцца вельмі дынамічна, вельмі пазітыўна. Мы паспяхова працуем над многімі сумеснымі праектамі. Усё, што мы вызначылі, выконваем за кароткі тэрмін і якасна. Лічу, што Ваш візіт дасць больш моцны штуршок для развіцця двухбаковых адносінаў", — сказаў Ільхам Аліеў, звяртаючыся да беларускага лідара. Гаворачы аб праведзеных перагаворах з кіраўніком беларускай дзяржавы "сам-насам", Ільхам Аліеў адзначыў, што прэзідэнты "грунтоўна прайшліся па шырокім двухбаковым парадку дня, рэгіянальных пытаннях, міжнародных справах".Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Ільхаму Аліеву за цёплы і дружалюбны прыём. "Шматгадовыя добрыя традыцыі цеснага супрацоўніцтва, узаемадапамогі паміж нашымі народамі не толькі жывуць, але і набываюць, асабліва апошнім часам, усё большы размах у цяперашніх няпростых умовах", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён адзначыў, што сёння нашы краіны ідуць па шляху ўмацавання дзяржаўнасці. Аляксандр Лукашэнка, які наведваў Азербайджан у 2007 годзе, звярнуў увагу на істотныя змяненні ў абліччы сталіцы, будаўніцтва, якое шырока разгарнулася тут, рэканструкцыю старых будынкаў. "Калі ў краіне ёсць прэзідэнт, які думае аб людзях і любіць свой народ, значыць, перспектывы ў гэтай дзяржавы вялізныя", — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён адзначыў, што ў Беларусі ідуць тым жа шляхам, мадэрнізуючы старое, зыходзячы з таго, што яго без патрэбы знішчаць не варта. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў плённае развіццё двухбаковага дыялогу, які, на яго думку, прыносіць свае вынікі. Так, узаемны таваразварот за апошнія пяць гадоў вырас больш як у 4 разы — у 2009 годзе ён дасягнуў $125 млн. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што перспектывы ў дзвюх дзяржаў яшчэ большыя. У Беларусі і Азербайджана на некалькі гадоў наперад падрыхтаваны праекты на агульную суму $1 млрд. Як лічыць Прэзідэнт Беларусі, і цяпер справа за іх рэалізацыяй. Беларусь і Азербайджан заключылі пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый. У сумеснай дэкларацыі лідары дзвюх краін адзначылі, што ўзаемныя інвестыцыі з'яўляюцца адным з важкіх фактараў эканамічнага супрацоўніцтва, і згадзіліся падтрымліваць, абараняць і развіваць інвестыцыі ў сферы энергетыкі, гандлю, цяжкай прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, транспарту, камунікацый, а таксама іншых галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў выказалі гатоўнасць развіваць і паглыбляць узаемадзеянне ў галіне транзітных і транспартных камунікацый, ствараць і забяспечваць спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення транспартных аперацый з выкарыстаннем паветраных і водных шляхоў зносінаў, сетак аўтамабільных дарог і чыгунак, трубаправодаў, размешчаных на тэрыторыях Беларусі і Азербайджана. Прэзідэнты выказалі рашучасць прымаць меры для сур'ёзнага нарошчвання таваразвароту, заахвочваць стварэнне рабочых месцаў, а таксама рабіць магчымыя сумесныя захады, накіраваныя на забеспячэнне эканамічнага росту, развіццё бізнэс-асяроддзя, глыбокую вытворчую кааперацыю, пашырэнне магчымасцяў выхаду тавараў і паслуг на рынкі Азербайджана, Беларусі і трэціх краін, а таксама падтрымалі арганізацыю бізнэс-форумаў, якія садзейнічаюць умацаванню кантактаў паміж прадпрымальнікамі дзвюх краін. Акрамя таго, бакі будуць абменьвацца вопытам у сферы еўрапейскай інтэграцыі, ажыццяўлення індывідуальнага плана супрацоўніцтва з ЕС і каардынаваць пазіцыі ў рамках рэалізацыі "Усходняга партнёрства" ЕС. Прэзідэнты згадзіліся актыўна развіваць палітычны дыялог на розных узроўнях па ўсім спектры двухбаковых адносінаў, міжнародных і рэгіянальных праблем, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Кіраўнікі дзяржаў, спасылаючыся на намаганні ў рамках АБСЕ, накіраваныя на мірнае вырашэнне нагорнакарабахскага канфлікту, а таксама на дзейнасць Мінскай групы АБСЕ, выказалі важнасць ажыццяўлення больш дзейсных далейшых захадаў у гэтым напрамку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым было заяўлена ў Баку на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў, адкрываючы сустрэчу, Ільхам Аліеў,... |
|