Удзельнікам VІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
04.06.2010
—
Новости Политики
|
Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з пачаткам фінальных мерапрыемстваў VІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. З даўніх часоў беларуская зямля, як ласкавая матуля, прымала да сябе прадстаўнікоў розных нацый. Яны разам працавалі, будавалі сем'і, а калі трэба — са зброяй у руках змагаліся за незалежнасць краіны. Выдатным прыкладам патрыятызму нашых грамадзян стала Вялікая Айчынная вайна, калі ўсе разам падняліся на абарону Беларусі і ўнеслі важкі ўклад у агульную Перамогу. Гісторыя вучыць, што беларусы моцныя менавіта сваёй еднасцю і сяброўствам. Беларусь — гэта мы, і таму наш святы абавязак — падтрымліваць тыя шматвяковыя сувязі, якія злучаюць жыхароў нашай дзяржавы ў адзіны народ, дапамагаць прадстаўнікам розных нацый зберагаць сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры. Няхай жа гэты цудоўны фестываль паспрыяе ўсім нам у выкананні гэтай высакароднай місіі, стане сапраўдным святам, дасць магчымасць пазнаёміцца з творчымі здабыткамі розных нацыянальных супольнасцяў і адкрыць новыя таленты. Жадаю вам, шаноўныя сябры, добрага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення і поспехаў у плённай працы на карысць любімай Беларусі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з пачаткам фінальных мерапрыемстваў VІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. З даўніх часоў беларуская зямля, як... |
|