Лукашэнка: Беларусь можа рэалізаваць у Азербайджане праекты на мільярд даляраў. 21.by

Лукашэнка: Беларусь можа рэалізаваць у Азербайджане праекты на мільярд даляраў

04.06.2010 15:45 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь можа рэалізаваць у Азербайджане праекты на $1 млрд. Аб гэтым заявіў сёння Лукашэнка на сустрэчы ў Баку з прэм’ер‑міністрам Азербайджана Артурам Расі‑задэ.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дзвюм краінам цалкам па сілах выйсці на такі ўзровень рэалізацыі праектаў. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Беларусь будзе ўзмацняць сваю прысутнасць у Азербайджане, накіроўваючы сюды сваіх спецыялістаў, і працаваць па тых перспектыўных напрамках, якія пачынаюць ужо тут рэалізоўвацца. У Азербайджане функцыянуюць зборачныя і сумесныя прадпрыемствы, працуюць спецыялісты ў будаўнічай галіне.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, на цяперашнім этапе гандлёва‑эканамічныя адносіны паміж краінамі развіваюцца даволі дынамічна, аднак у дзяржаў ёсць вялікі патэнцыял для значнага руху наперад у гэтым напрамку. Ён таксама лічыць, што азербайджанцам ёсць што прапанаваць еўрапейскаму рынку, і падкрэсліў, што Азербайджан можа разлічваць у гэтым плане на Беларусь як пляцоўку для гандлю з Еўропай.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў вялікі ўклад у дынамічнае развіццё гандлёва‑эканамічных адносін міжурадавай беларуска‑азербайджанскай камісіі. На яго думку, добра працуе ў Азербайджане і беларускае пасольства.

«Уся палітыка павінна быць нацэлена на забеспячэнне эканамічнай стабільнасці ў адносінах, гандлёва‑эканамічным узаемадзеянні», — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што адным з галоўных паказчыкаў работы пасольства з’яўляецца ўзровень узаемнага гандлю і інвестыцый.

Прэм’ер‑міністр Азербайджана падарыў Прэзідэнту Беларусі дзве кнігі, адна з якіх расказвае аб палітыцы скрозь прызму шахматнай гульні, а другая — аб месцы Кітая ў глабальнай сусветнай эканоміцы.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дзвюм краінам цалкам па сілах выйсці на такі ўзровень рэалізацыі праектаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика