Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам V Беларускага міжнароднага медыяфоруму Партнёрства ў імя будучыні. 21.by

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам V Беларускага міжнароднага медыяфоруму Партнёрства ў імя будучыні

11.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Сардэчна вітаю форум, які сабраў на беларускай зямлі ў год 65-годдзя Вялікай Перамогі прадстаўнікоў медыясуполак блізкага і далёкага замежжа, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Журналістаў нездарма называюць чацвёртай уладай. Ад вашага прафесійнага майстэрства і таленту, а галоўнае, прынцыповасці і праўдзівасці залежыць і развіццё цэлых дзяржаў, і дасягненне ўзаемаразумення паміж рознымі нацыямі і народамі". Прэзідэнт перакананы, што інфармацыйная прастора не павінна станавіцца арэнай распальвання міждзяржаўнай, сацыяльнай або рэлігійнай варожасці. "Ва ўмовах адкрытасці дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям медыйнага поля сёння, як ніколі раней, грамадствам запатрабавана стваральная роля журналістаў, іх магчымасць і здольнасць пазітыўна ўплываць на якасць жыцця сучаснага чалавека", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў спадзяванне, што гэта юбілейная сустрэча будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемадзеяння Беларусі з іншымі дзяржавамі, дазволіць сфарміраваць аб'ектыўнае меркаванне пра нашу цудоўную краіну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сардэчна вітаю форум, які сабраў на беларускай зямлі ў год 65-годдзя Вялікай Перамогі прадстаўнікоў медыясуполак блізкага і далёкага замежжа, — адзначыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика