Аляксандр Лукашэнка накiраваўся з рабочым вiзiтам у Расiю. 21.by

Аляксандр Лукашэнка накiраваўся з рабочым вiзiтам у Расiю

11.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваўся з рабочым вiзiтам у Расiйскую Федэрацыю.

На 11 чэрвеня запланаваны сустрэчы кiраўнiка беларускай дзяржавы з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым i Старшынёй Урада РФ Уладзiмiрам Пуцiным, а таксама наведванне Усерасiйскага навукова-даследчага iнстытута электрамеханiкi. Асноўнай тэмай сустрэч стануць пытаннi функцыянавання Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii. Парадак дня перагавораў таксама ўключае шэраг актуальных пытанняў двухбаковага беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва.

Напярэдаднi двухбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўнi адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Беларусi i Расii. У гутарцы кiраўнiкi дзяржаў вызначылi прыкладны пералiк пытанняў, якiя плануецца абмеркаваць. Беларускi бок выказаў пажаданне, каб сустрэча была максiмальна канкрэтнай i вынiковай.

прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваўся з рабочым вiзiтам у Расiйскую Федэрацыю. На 11 чэрвеня запланаваны сустрэчы кiраўнiка беларускай дзяржавы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика