Дырэктывай № 4 прадпрымальнікам Беларусі будзе аказана максімальная падтрымка дзяржавы. 21.by

Дырэктывай № 4 прадпрымальнікам Беларусі будзе аказана максімальная падтрымка дзяржавы

11.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў 9 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей на пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер прадпрымальніку будзе аказана максімальная падтрымка. Але таму прадпрымальніку, які будзе займацца канкрэтнай вытворчасцю, канкрэтнай справай, які забяспечыць стварэнне пэўнай колькасці рабочых месцаў", — адзначыў Уладзімір Макей.

Асноўнай тэмай пасяджэння Грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі стала распрацоўка праекта Дырэктывы № 4 па далейшай лібералізацыі эканомікі. "Я ўпэўнены, што сёння гэта вельмі важнае пытанне для ўсёй краіны, для кожнага грамадзяніна, — адзначыў кіраўнік прэзідэнцкай Адміністрацыі. — У некаторых СМІ часам выказваецца думка, што работа ГКС — гэта нейкая прафанацыя, што яна не прыносіць нічога карыснага. Я абсалютна не згодны з такім падыходам". Уладзімір Макей падкрэсліў: "Многія хочуць змяненняў у нашай краіне. Змяненняў можна дасягнуць двума шляхамі: рэвалюцыяй або эвалюцыяй. Рэвалюцыі ўжо адбыліся ў некаторых суседніх краінах — і, як вы бачыце, усё вяртаецца на кругі свае, і вынікі не ўражваюць. Але ёсць спакойны, эвалюцыйны шлях развіцця, калі адбываюцца паступальныя змяненні ў эканоміцы, грамадскім укладзе і ў выніку адбываецца змяненне грамадскай свядомасці. Я думаю, што менавіта гэты шлях з'яўляецца правільным і прымальным для нашай краіны. Таму калі нехта хоча дасягнуць пэўных змяненняў, то да гэтага трэба прыкласці адпаведныя намаганні. Патрэбна карпатлівая, штодзённая, спакойная работа".

Удзельнікі пасяджэння ўнеслі мноства прапаноў наконт распрацоўкі праекта дырэктывы. У прыватнасці, асноўны дакладчык старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін засяродзіў увагу на неабходнасці развіцця эфектыўнага прыватна-дзяржаўнага партнёрства. "Трэба ўзмацніць ролю прадпрымальніцтва ў развіцці беларускай эканомікі. Адміністрацыйныя рэсурсы ў гэтым плане ў многім вычарпаны. І перспектыўная рэсурсная база сёння — гэта прыватная ініцыятыва людзей", — адзначыў ён. Калі б ва ўсіх сферах эканомікі дзяржава падтрымлівала ініцыятыву людзей так, як гэта адбываецца на прыкладзе ПВТ, то ў нас былі б значна больш уражальныя вынікі ў росце ВУП, экспарту і іншых паказчыкаў". Дакладчык прапанаваў заснаваць нацыянальнае агенцтва па камерцыялізацыі інавацый, што дасць магчымасць уключаць у абарот існуючыя напрацоўкі беларускай навукі. Акрамя таго, асаблівую ўвагу прапануецца ўдзяліць антыманапольным структурам, прызначаным забяспечыць сумленную і збалансаваную канкурэнцыю. Было таксама прапанавана больш інтэнсіўна задзейнічаць прадстаўнікоў бізнэсу і грамадзянскай супольнасці ў распрацоўцы законапраектаў.

Уладзімір Макей адзначыў, што ўсе прапановы, агучаныя на пасяджэнні, будуць даведзеныя да дзяржорганаў, адказных за развіццё эканомікі, інвестыцый і дзелавога клімату. Больш за тое, у далейшым члены ГКС змогуць рэгулярна прымаць удзел у пасяджэннях рабочых груп па падрыхтоўцы законапраектаў, якія датычацца эканамічнай лібералізацыі. Удзельнікі пасяджэння аказаліся аднадушныя ў тым, што неабходна аптымізаваць працэсы ў сферы адукацыі, каб нацыянальная сістэма адукацыі адэкватна адказвала на выклікі сучаснай сусветнай эканомікі. Менавіта таму наступнае пасяджэнне ГКС плануецца прысвяціць тэме ўдасканалення сістэмы адукацыі. Як чакаецца, чарговае пасяджэнне адбудзецца ў канцы жніўня — верасні гэтага года. Грамадска-кансультатыўны савет пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі быў створаны ў пачатку 2009 года. У яго склад уваходзяць прадстаўнікі розных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, іншых устаноў і арганізацый Беларусі. У прыватнасці, членамі ГКС з'яўляюцца Павел Якубовіч, Васіль Стражаў, Станіслаў Багданкевіч, Алег Трусаў, Мікалай Чаргінец, Таццяна Голубева, Генадзь Давыдзька і інш. Асноўная мэта ГКС — абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства краіны. Старшыня ГКС — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў 9 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей на пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика