Для маладых сем'яў жыллёвыя крэдыты стануць больш прывабнымі. 21.by

Для маладых сем'яў жыллёвыя крэдыты стануць больш прывабнымі

11.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымі днямі спецыялісты будаўнічай галіны падрыхтавалі праект указа, дзе прапісаны змяненні і дапаўненні ў нарматыўныя дакументы па пытаннях жыллёвага будаўніцтва.

Начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль паведаміў рэдакцыі, што гэтым праектам указа прапануецца распаўсюдзіць існуючыя ўмовы льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, якія цяпер дзейнічаюць у населеных пунктах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек і на гарады, у якіх жыве да 50 тысяч чалавек. Такім чынам, і ў сярэдніх гарадках ільготны жыллёвы крэдыт будзе выдавацца чаргавікам пад 3 працэнты гадавых тэрмінам на 40 гадоў. Згодна з падрыхтаванымі дапаўненнямі, пры дастатковым фінансаванні, разглядаецца магчымасць паменшыць працэнтную стаўку па льготных жыллёвых крэдытах для такіх невялікіх гарадоў нават да 1 працэнта гадавых.

паведаміў рэдакцыі, што гэтым праектам указа прапануецца распаўсюдзіць існуючыя ўмовы льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, якія цяпер дзейнічаюць у населеных пунктах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек і на гарады, у якіх жыве да 50 тысяч чалавек. Такім чынам, і ў сярэдніх гарадках ільготны жыллёвы крэдыт будзе выдавацца чаргавікам пад 3 працэнты гадавых тэрмінам на 40 гадоў. Згодна з падрыхтаванымі дапаўненнямі, пры дастатковым фінансаванні, разглядаецца магчымасць паменшыць працэнтную стаўку па льготных жыллёвых крэдытах для такіх невялікіх гарадоў нават да 1 працэнта гадавых.

Другім слушным момантам праекта новага ўказа з'яўляецца прапанова аб зніжэнні працэнтнай стаўкі льготных жыллёвых крэдытаў да 3 працэнтаў гадавых для маладых сем'яў, якія маюць дваіх няпоўнагадовых дзяцей, у гарадах з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек. Сёння льготны крэдыт пад будаўніцтва жылля для такіх сем'яў выдаецца пад 5 працэнтаў гадавых. Спецыялістамі Мінбудархітэктуры падлічана, што гэтай нормай могуць скарыстацца да 90 тысяч маладых сем'яў. Адначасова гэтым дакументам вызначаецца далейшае дэталёвае ўдакладненне катэгорыі маладая сям'я, згодна з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць на практыцы падчас крэдытавання такіх сем'яў.

Праект указа дазваляе шматдзетным сем'ям, якія будуюць жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, атрымліваць дадатковы льготны крэдыт для будаўніцтва гаспадарчых пабудоў у памеры да 20 працэнтаў ад кошту будаўніцтва нарматыўнай ільготнай крэдытуемай плошчы.

Удакладняецца і спрашчаецца льготнае крэдытаванне сем'яў і асобных чаргавікоў, якія будуюць жыллё за межамі тых населеных пунктаў, у якіх яны жывуць. Пашыраецца магчымасць такога будаўніцтва. Праектам указа разглядаюцца розныя спрэчныя працоўныя моманты, якія ўзнікаюць пры афармленні крэдытаў, калі сем'і жывуць у адным горадзе ці раёне, а будуюцца ў іншым. Нагадаем, што гэтае новаўвядзенне датычыцца розных населеных пунктаў у межах адной вобласці.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі спецыялісты будаўнічай галіны падрыхтавалі праект указа, дзе прапісаны змяненні і дапаўненні ў нарматыўныя дакументы па пытаннях жыллёвага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика