Івашкевіч заявіў пра пераход да Саньнікава
12.06.2010
—
Новости Политики
|
![]() "Я не хачу бултыхацца ў сьмярдзючай вадкасьці, а хачу змагацца з рэжымам. Менавіта гэта жаданьне, а не займаньне кулюарнымі маніпуляцыямі, і вызначыла маё рашэньне." Удзельнікі паседжаньня задалі Віктару Івашкевічу пытаньне ці зьбіраецца ён у гэтай сытуацыі складаць зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка гарадзкой арганізацыі. Івашкевіч адказаў, што пра сытуацыю ён дакладзе сябрам сталічнай арганізацыі і будзе чакаць іхнага рашэньня. Кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што гэтае рашэньне "ня толькі зьдзівіла мяне, але выклікала жах". "Я лічу, што пачынаецца скупка сяброў нашай партыі. І тое, што адбываецца, я не магу назваць інакш, як форма здачы ў арэнду часткі партыі – яе сталічнай арганізацыі." Кастусёў заклікаў удзельнікаў сёньняшняга паседжаньня выказаць свае меркаваньні наконт заявы Віктара Івашкевіча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Віктар Івашкевіч на сёньняшнім паседжаньні сойму партыі публічна заявіў, што на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах... |
|