21—22 чэрвеня Беларусь наведае кіраўнік МЗС Расіі
18.06.2010 10:48
—
Новости Политики
|
21—22 чэрвеня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Як паведамілі у беларускім знешнепалітычным ведамстве, найбліжэйшым часам будзе апублікавана праграма візіту.
Тым часам намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС РФ Ігар Лякін‑Фралоў паведаміў сёння журналістам, што ў Мінску Сяргей Лаўроў правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, перадае РІА Новости. Міністры плануюць абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін і міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы еўрапейскай бяспекі. Неабходна адзначыць, што 21 чэрвеня завяршаецца тэрмін ультыматуму, выстаўленага «Газпромам» Беларусі ў сувязі з запазычанасцю за пастаўкі газу. Як заявіў 17 чэрвеня ў Санкт‑Пецярбургу кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, з панядзелка пастаўкі расійскага газу ў Беларусь могуць быць скарочаныя на 85%, калі Мінск не ліквідуе запазычанасць. Паводле даных расійскага боку, доўг Беларусі складае прыкладна 200 мільёнаў долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21—22 чэрвеня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Як паведамілі у беларускім знешнепалітычным ведамстве, найбліжэйшым часам будзе...
|
|