Рымашэўскі: Няхай бы ўсталяваліся еўрапейскія цэны на нафту і на газ
21.06.2010 17:02
—
Новости Политики
|
Кандыдат у прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі: «Ніякіх небясьпек тут няма: за газ трэба плаціць поўны кошт. І чым хутчэй краіна пераходзіць на разьлікі за газ паводле ўсясьветных коштаў, тым лепш гэта для эканомікі і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. А ўсе гэтыя гульні са зьніжкамі на нафту і газ — яны толькі зацягваюць Беларусь у багну аўтарытарызму, які ў нас зараз ёсьць, і багну залежнасьці ад таннай нафты і газу, а гэта значыць — у залежнасьць ад іншай дзяржавы. Таму я лічу, што было б добра, каб гэты канфлікт скончыўся ўсталяваньнем эўрапейскіх коштаў на нафту і на газ для Беларусі. Гэта, безумоўна, падштурхне Беларусь і ўрад Лукашэнкі, у якога застанецца адзін толькі выбар: страта незалежнасьці і ўступленьне ў Расею — альбо інтэграцыя ў Эўразьвяз і ў сусьветную рынкавую эканоміку». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі: «Ніякіх небясьпек тут няма: за газ трэба плаціць поўны кошт. І чым хутчэй краіна...
|
|