Адзінага кандыдата абіралі ў тэлеэфіры . 21.by

Адзінага кандыдата абіралі ў тэлеэфіры

30.06.2010 10:53 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У тэлестудыі Беластока адбыўся круглы стол прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта, у часе якога абмяркоўваліся магчымасці вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на наступных выбарах.

Вёў яго кінарэжысёр Уладзімір Колас, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі. На запіс прыехалі сямёра патэнцыйных кандыдатаў: Віталь Рымашэўскі ад хрысціянскіх дэмакратаў, Сяргей Калякін ад посткамуністаў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Міхалевіч як незалежны кандыдат, лідэр адной з сацыял-дэмакратычных груповак Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ). Раманчука (АГП) замяняў Лябедзька.

Не было, аднак, самых імаверных кандыдатаў ад апазіцыі — Андрэя Саньнікава, Аляксандра Мілінкевіча і Уладзіміра Някляева.

У часе круглага стала Лявон Баршчэўскі заявіў, што адмаўляецца ад удзелу ў выбарах

ды падтрымае адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, кім бы ён ні быў.

Круглы стол можна будзе паглядзець на тэлеканале Белсат у пятніцу.


Сяргей Гезгала; інф. радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тэлестудыі Беластока адбыўся круглы стол прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта, у часе якога абмяркоўваліся магчымасці вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика