Пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса парламент сёння разглядаць не будзе. 21.by

Пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса парламент сёння разглядаць не будзе

30.06.2010 13:52 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза (МС) парламент сёння разглядаць не будзе. Гэтага пытання няма ў зацверджаным парадку дня сённяшняга пленарнага пасяджэння сесіі — апошняга ў рамках чацвёртай сесіі парламента.

Hазам з тым, у парадак дня ўключана пытанне

пра зварот да прэзідэнта з прапановай склікаць пазачарговую — пятую — сесію Палаты прадстаўнікоў.

У Маскве, між тым, разлічвалі, што пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса МС беларускі парламент разгледзіць сёння. Пра гэта заявіў 30 чэрвеня міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Андрэй Сляпнёў.

Ён нагадаў, што Расія і Казахстан ужо ратыфікавалі гэты дакумент разам з пратаколам аб унясенні ў яе зменаў, а таксама падкрэсліў: 1 ліпеня Мытны кодэкс МС ўступіць у сілу ў любым выпадку.

«Калі Беларусь сёння ратыфікуе Мытны кодэкс Мытнага саюза — то на траіх, а калі Беларусь вырашыць, што ёй яшчэ трэба нейкі час, ‑‑ значыць на дваіх. Усё роўна з 1 ліпеня Мытны кодэкс ўступае ў сілу», — заявіў намеснік міністра.

Нагадаем, свой удзел у Мытным саюзе Беларусь напрамую ўвязвае з адменай пошлін на расійскія нафту і нафтапрадукты.

5 ліпеня ў Астане павінны прайсці пасяджэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа ТС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза (МС) парламент сёння разглядаць не будзе. Гэтага пытання няма ў зацверджаным парадку дня сённяшняга...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика