У Буда-Кашалёўскiм раёне на штучным вадасховiшчы патанула 8-гадовая дзяўчынка. 21.by

У Буда-Кашалёўскiм раёне на штучным вадасховiшчы патанула 8-гадовая дзяўчынка

01.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На штучным вадасховiшчы ў вёсцы Нiкалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна вечарам 29 чэрвеня патанула 8-гадовая дзяўчынка, вучанiца мясцовай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Пра гэта БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

З вады патанулую выцягнулi мясцовыя жыхары. Труп дастаўлены ў морг. У цяперашнi час высвятляюцца падрабязнасцi трагедыi.

Як адзначылi ў Гомельскай арганiзацыi РГОО "Беларускае рэспублiканскае таварыства выратавання на водах", НЗ у Нiкалаеўцы -- першы няшчасны выпадак, якi адбыўся з дзецьмi на тэрыторыi Гомельскай вобласцi ў гэтым купальным сезоне. Усяго, паводле аператыўных даных на 28 чэрвеня, у рэгiёне патанулi 57 чалавек, што амаль на 10 чалавек больш, чым за той жа перыяд годам раней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На штучным вадасховiшчы ў вёсцы Нiкалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна вечарам 29 чэрвеня патанула 8-гадовая дзяўчынка, вучанiца мясцовай сярэдняй агульнаадукацыйнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика