Нацыянальны сход ратыфікаваў Мытны кодэкс?
01.07.2010
—
Новости Политики
|
Сытуацыя вакол ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану набывае розныя інтэрпрэтацыі. Аднак увечары 30 чэрвеня зьявілася непацьверджаная інфармацыя, што Нацыянальны сход нібыта ратыфікаваў Мытны кодэкс тройкі. Як ужо перадавала Свабода, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка афіцыйна не абвясьціў пра заканчэньне сэсіі і ў залі не прагучаў дзяржаўны гімн Беларусі, як гэта звычайна робіцца ў падобных выпадках. Журналісты зьвярнулі на гэта ўвагу, але супрацоўнікі ўпраўленьня інфармацыі сказалі: можна сьмела пісаць, што сэсія завяршылася. Карэспандэнт Свабоды бачыў на ўласныя вочы, як дэпутаты пакінулі Авальную залю. Аднак зьявіліся паведамленьні, што пасьля абеду дэпутаты нібыта зноў сабраліся і ўхвалілі тыя пагадненьні Мытнага кодэксу, якія да гэтага дня не былі ратыфікаваныя. Спраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль складана, паколькі дэпутаты ня хочуць у тэлефонных размовах камэнтаваць гэтую сытуацыю.Акрамя таго, сёньня ў Савеце рэспублікі адбылося чарговае паседжаньне. Частка яго прайшла ў закрытым рэжыме, куды журналісты не былі дапушчаныя. Усё гэта і дае падставу для розных інтэрпрэтацый падзеяў вакол Мытнага кодэксу. Нагадаем, што першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка сёньня заявіў, што фармат удзелу Беларусі ў Мытным саюзе будзе абвешчаны 4-5 ліпеня. Дэпутаты ня памятаюць, ці галасавалі па Мытным кодэксе. Карэспандэнт Свабоды датэлефанаваўся да двух дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і наўпрост пацікавіўся: ці адбылася ўсё ж сёньня ратыфікацыя Мытнага кодэксу Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану, як пра тое пачалі гаварыць у кулюарах? Адказ прагучаў як пад капірку: «Ня ведаю, запытайце ў прэсавай службы». Пасьля гэтага я затэлефанаваў кіраўніку ўпраўленьня інфармацыйна- аналітычнай работы Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Лісу. На маё аналягічнае пытаньне ён адказаў так: «Вы ж бачылі, што паседжаньне скончылася». А калі я нагадаў, што дэпутаты параілі зьвярнуцца менавіта да яго, спадар Ліс сказаў: «Ня ведаю, няхай яны самі адкажуць на гэтае пытаньне». Крыніца: парлямэнт ратыфікаваў кодэкс Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам. Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе, што Палата прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавала кодэкс Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам. Ніякіх падрабязнасьцяў не падаецца. Афіцыйныя крыніцы ратыфікацыю пакуль не пацьвярджаюць. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сытуацыя вакол ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і
|
|