Сарыюш-Вольскі: Еўранест пакуль рушыць без Беларусі
01.07.2010 17:34
—
Новости Политики
|
Беларусь не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні парламенцкай асамблеі праграмы "Усходняга партнёрства" (Еўранест), паведаміў Радыё Рацыя сябра Бюро гэтай структуры, еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі.
"Ёсць прапанова, каб першае пасяджэнне Еўранесту прайшло ўжо ў верасні, але дакладная дата пакуль не вызначана", - адзначыў еўрадэпутат. Па яго словах, на днях прайшло пасяджэнне Бюро Еўранесту, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці краін, ахопленых праграмай "Усходняга партнёрства", без Беларусі: - Было вырашана, што Еўранест не можа быць закладнікам гэтага невырашанага пытання беларускага ўдзелу. Большасць лічыць, што Еўранест павінен пачаць сваю дзейнасць, быць можа, нават без Беларусі. Былі размовы з кіраўнікамі дэлегацый па справах Еўранесту з парламентаў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Надалей няма паразумення наконт формы ўдзелу Беларусі. Пераважаў погляд, што павінна быць 10 назіральнікаў ад Беларусі па формуле 5+5, але не ўсе з гэтым пагаджаюцца. Пры гэтым усе пагадзіліся, што Еўранест вельмі важны, і мы павінны рушыць наперад незалежна ад пытання беларускага ўдзелу. Над рашэннем па Беларусі будзем надалей працаваць. Пакуль што мы плануем правесці першае пасяджэнне Еўранесту ў наступным складзе: Еўрапейскі парламент і прадстаўнікі парламентаў пяці краін. Як адзначыў Яцэк Сарыюш-Вольскі, падчас пасяджэння выявілася, што надалей існуюць рознагалоссі: ці беларуская дэлегацыя павінна быць прадстаўлена толькі дэпутатамі парламента, ці таксама павінны ў ей ўдзельнічаць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Было вырашана, што Еўранест не можа быць закладнікам гэтага невырашанага пытання беларускага ўдзелу".
|
|