Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй. 21.by

Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй

02.07.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Гебхартам Вайсам з нагоды завяршэння яго місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Гебхарту Вайсу за імкненне палепшыць беларуска-германскія і ў цэлым беларуска-еўрапейскія адносіны.

"Мы ведаем цяжкасці вашай прафесіі, вашай работы з-за некаторых праблем, якія ёсць у Беларусі з Еўрапейскім саюзам, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Вы той пасол, які імкнуўся зрабіць лепш для краіны знаходжання, для беларуска-германскіх адносінаў, беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Мы гэта бачылі і ўдзячныя вам за гэта".

Звяртаючыся да Гебхарта Вайса, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ён "чалавек не чужы". "Я не з усімі пасламі сустракаюся пры завяршэнні іх дыпмісіі. Сам факт сустрэчы сведчыць аб тым, што ў Беларусі вас разумеюць і паважаюць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Гебхартам Вайсам з нагоды завяршэння яго місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика